ЛІНЕ́ЙНАЕ ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ,
1) Л.п. пераменных x1,x2, ..., xn — замена гэтых пераменных на новыя y1,y2, ..., yn, праз якія першасныя пераменныя выражаюцца лінейна. Матэматычна выражаецца формуламі:
,
, ..................................... ,
, дзе aij, bi — адвольныя лікі. Калі ўсе лікі bi роўныя нулю, то Л.п. наз. аднародным. Напр., формулы пераўтварэння дэкартавых каардынат на плоскасці.
2) Л.п. вектарнай прасторы — закон, па якім вектару з n-мернай прасторы ставіцца ў адпаведнасць новы вектар каардынаты якога лінейна і аднародна выражаюцца праз каардынаты вектара . Напр., праектаванне вектара на адну з каардынатных плоскасцей ў трохмернай прасторы.
т. 9, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)